• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговы штраф незалежным журналістам з Берасця: 1500 долараў за супрацу з «Белсатам»

    Ціск на незалежных журналістаў з Берасця Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву з боку беларускіх уладаў не спыняецца ўжо паўгода. 4 сакавіка журналісты атрымалі вялікія штрафы: 120 базавых велічынь на дваіх альбо 3060 рублёў.

    Такое рашэнне 4 сакавіка прыняў суддзя суду Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан. Журналістаў судзілі паводле трох пратаколаў, па кожнаму Карабан прысудзіў 40 базавых велічынь штрафу. Ляўчука і Харытонаву абвінавацілі ў працы на «Белсат» без акрэдытацыі. Пры гэтым пратаколы на журналістаў былі складзены без іх удзелу, чым было парушана права на абарону.

    Два пратаколы на журналістаў былі састаўлены за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу – па іх Ляўчуку і Харытонавай суддзя Карабан прысудзіў 1020 рублёў штрафу кожнаму. Яшчэ 1020 рублёў штрафу Алесь Ляўчук атрымаў за асвятленне праблем жыхароў берасцейскай вуліцы Паплаўскага. Журналісты традыцыйна не бяруць удзел у судовых паседжаннях, бо лічаць гэта бессэнсоўным.

    – Міліцыя і суды нават не спрабуюць выконваць законы, яны працягваюць рознымі шляхамі ціснуць і рабаваць маю сям’ю. Упэўнены, такім чынам яны спрабуюць закрыць рот незалежным журналістам. Але я ведаю, што праўда на нашым баку і людзі, у прыватнасці жыхары вуліцы Паплаўскага, на якіх наплявалі ўлады, дзякуюць нам за нашу працу, – сказаў «Белсату» Алесь Ляўчук.

    У мінулым годзе на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі) Ляўчука і Харытонаву судзілі ўжо сем разоў, іх агульны штраф склаў 10 625 рублёў. Рэпрэсіі працягнуліся і ў 2019 годзе: журналістаў паспелі пасудзіць тройчы і прысудзіць 320 базавых велічынь штрафу. У нядзелю, 3 сакавіка, журналісты былі затрыманыя міліцыяй, і на іх былі складзены новыя пратаколы.

    #праванаінфармацыю
    #pra­vanain­fo

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці