• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спынена крымінальная справа ў дачыненні да блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава

    Сёлета ў сакавіку вядомы блогер быў абвінавачаны ў прысваенні чужых грошай, па месцы яго жыхарства ладзіліся вобшукі. У Следчым камітэце паведамлялі, што Аляксандр Кабанаў нібыта прысвоіў больш за 400 рублёў ад жыхароў дома, дзе пражываў, “на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва падвальных памяшканняў”.

    Сам Аляксандр Кабанаў тлумачыў, што гэтыя грошы пералічваліся яму ў якасці заробку за тэрмін, калі ён быў старшынёй таварыства ўласнікаў. У выніку ніякага крыміналу ў дзеяннях блогера не знайшлі: справа спыненая за адсутнасцю складу злачынства.

    Блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава, як і яго брэсцкага калегу Сяргея Пятрухіна, раней неаднойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. У прыватнасці, за тое, што не выдаліў відэаролікі для відэаканала «Народны рэпарцёр», у якіх асвятлялася сітуацыя вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода “АйПаўэр”, а таксама за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях мясцовых жыхароў супраць гэтага завода.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці