• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналісткі Дар’і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся

    У журналісткі «Камсамолкі» Дар'і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.

    «У мяне добрыя навіны: вынік тэсту на каранавірус у мяне адмоўны! 16 сакавіка будзе кантрольны тэст. З бальніцы ўжо выпісалі. Я вельмі ўдзячная медыкам інфекцыйнай бальніцы! І загадчыца аддзялення, і медсёстры — усе вельмі стараліся. І гэта цяпер — у такі напружаны для іх час», — напісала журналістка.

    У сярэдзіне лютага Дар’я правяла некалькі дзён на поўначы Італіі, у тым ліку ў Венецыі, дзе пазней з’явіўся ачаг захворвання на каранавірус. Праз некалькі дзён па вяртанні ў Мінск Дар’я адчула праблемы са здароўем: узнялася тэмпература, забалела горла. Яна звярнулася да медыкаў, у выніку яе шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці