У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі адбыўся ператрус
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі, які здымаў усе пратэсты пасля выбараў 2020 года, адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК ("масавыя беспарадкі").
Ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК з удзелам АМАПу.
Забралі ноўтбук і тэлефон, запытвалі пра журналістку Ларысу Шчыракову і сайт «Гомельская вясна».
У Ларысы Шчыраковай 16 лютага таксама быў вобшук у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК («масавыя беспарадкі»). У яе забралі тэхніку і грошы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў