Стала вядомай дата пачатку суда над Паўлам Севярынцам
Працэс пачнецца 12 мая ў Магілёўскім абласным судзе.
Там будзе ісці разгляд справы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.
Разам з імі таксама будуць судзіць Паўла Севярынца і грамадзкую актывістку Ірыну Шчасную, паведамляюць праваабаронцы.
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі 7 чэрвеня, а Дзмітрый Казлоў (блогер «Шэры кот») з 10 чэрвеня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў