• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаты Claude з асабістымі дадзенымі трапілі ў пошук Google

    Невядомая колькасць публічных чатаў Claude трапіла ў вынікі пошуку Google. Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутраныя матэрыялы кампаній, крыптаключы, а таксама імёны і тэлефоны дзяцей.

    Праблему выявілі карыстальнікі Red­dit. Яны высветлілі, што з дапамогай пошукавага запыту па адрасе claude.ai/share можна знайсці доўгі спіс апублікаваных размоваў.

    Уцечка закранула не звычайныя прыватныя чаты, а размовы, для якіх карыстальнікі стварылі публічную спасылку. Інтэрфейс Claude папярэджвае, што такі чат зможа адкрыць «любы, у каго ёсць спасылка», аднак многія маглі не разумець, што старонку таксама здольны праіндэксаваць пошукавікі.

    Anthrop­ic заявіла, што не перадае пошукавым сістэмам каталогі або карты апублікаваных чатаў. Паводле версіі кампаніі, спасылкі маглі трапіць у індэкс толькі пасля таго, як карыстальнікі размясцілі іх на даступных пошукавікам сайтах, форумах або ў сацсетках. Адпраўленыя асабіста спасылкі, як сцвярджае Anthrop­ic, у пошук не трапляюць.

    Пры гэтым журналісты выявілі сярод вынікаў медычнай справаздачы рэальнага пацыента, вынікі клінічных выпрабаванняў з імёнамі ўдзельнікаў, дакументы з персанальнымі звесткамі школьнікаў, матэрыялы для ўнутранага выкарыстання і водгукі пра супрацоўнікаў. У адкрытым доступе таксама знаходзіліся праграмны код і працоўныя нататкі.

    Ад транскрыбацыйнага пекла да ўласных агентаў: як журналістам падпарадкаваць штучны інтэлект

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.