• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У DW Akademie глыбока занепакоеныя тым, што медыятрэнеру Андрэю Аляксандраву пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

    У DW Akademie глыбока занепакоеныя тым, што трэнеру Андрэю Аляксандраву, які даўно супрацоўнічае з Акадэміяй, у Беларусі прад'яўлена абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе і цяпер яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Andrei Aliaksandrau

    Карстэн фон Нахмэн (Carsten von Nah­men), кіруючы дырэктар DW Akademie, асудзіў абвінавачанне як «абсалютна неабгрунтаванае» і заклікаў урад Беларусі неадкладна вызваліць Аляксандрава, а таксама іншых спецыялістаў у сферы СМІ, якія знаходзяцца пад вартай, паведамляе DW.

    Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў студзені 2021 года разам з Ірынай Злобінай. Аляксандраў першапачаткова быў абвінавачаны ў арганізацыі акцый, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго мусілі вызваліць з‑пад варты ў ліпені. 

    DW MA-Bild Carsten von Nahmen

    «На беларускіх журналістаў аказваецца беспрэцэдэнтны ціск, і рэпрэсіі ўзмацніліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе», — кажа Карстэн фон Нахмэн. Калегам перашкодзілі рабіць сваю працу. Вэб-сайты былі заблакаваны, а адмовы ў друку і адкліканне акрэдытацый сталі звычайнай справай для медыя-арганізацый у Беларусі. Незалежных журналістаў затрымліваюць  падчас рэпартажаў з мітынгаў і яны больш не абароненыя, нават калі яны заяўляюць пра сябе як пра прадстаўнікоў прэсы.

    «Вельмі важна, каб урад Беларусі спыніў пераслед журналістаў, а таксама сродкаў масавай інфармацыі і арганізацый», — кажа фон Нахм.н.

    «Народ Беларусі мае патрэбу ў незалежнай інфармацыі для прыняцця свабодных, адукаваных рашэнняў. Журналістыка — гэта не злачынства, а жыццёва важная сфера для дэмакратычнага грамадства».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.