• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава не выйшла на свабоду пасля допыту ў СК

    Да рэдактаркі "Зялёнага партала" Яніны Мельнікавай сёння раніцай прыйшлі сілавікі. Пра гэта яна паспела паведаміць у сацсетках.

    Яніна Мельнікава працуе рэдактарам «Зялёнага партала», які піша пра экалогію, прыроду, рацыянальнае спажыванне рэсурсаў, з 2017 года.

    Вядома, што ў кватэру Мельнікавай ламалі дзверы. каля 10.10 яе вывелі з кватэры, павезлі ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі техніку, статус Яніны Мельнікавай — сведка, паведамляе «Зялёны партал».

    Яніна Мельнікава не выйшла на волю пасля допыту. Верагодна, яе затрымалі на 72 гадзіны. Большай інфармацыі мы пакуль не маем.

    Сёння раніцай таксама прыйшлі да Ірыны Сухій, члена Рады ГА «Экадом». Каля 9 раніцы пазванілі яе дачцы, прадставіліся як КДБ і ветліва паведамілі, што хочуць правесці вобшук, спыталі, хто ім адчыніць дзьверы, каб іх не ламаць.  У пастанове аб вобшуку было «тры радкі розных артыкулаў крымінальнага кодэкса».

    Сама Ірына знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.

    ГА «Экадом» — найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі, якую на мінулым тыдні ліквідаваў Вярхоўны суд. Як удакладнілі арганізацыі падчас суда, улады не лічаць, што са знікненнем «Экадома» краіна нешта страціць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці