Рэдактара Вікіпедыі асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»
7 красавіка 2022
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красаіка асудзілі 30-гадовага Паўла Пернікава.
Паўла Пернікава абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса) праз праўкі ў артыкулы на Вікіпедыі пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў.
Павел на судзе не адмаўляў, што менавіта ён размяшчаў усе гэтыя артыкулы і праўкі. Але віну ён не прызнаў.
Суддзя Яўген Брэган прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Алена Ціхановіч, паведамляе ПЦ «Вясна».
Дзіяна Чаркасава: “Чаму зноў гінуць самыя лепшыя?”
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Гомелі распачаўся суд над відэааператарам Андрэем Толчыным
05.03.2024
Выйшла на волю Дар’я Лосік, асуджаная за падтрымку мужа — блогера Ігара Лосіка
24.07.2024
На варшаўскай выставе можна ўбачыць партрэты журналістаў-палітвязняў
17.05.2024
Абноўлены «Белсат» можа спыніць вяшчанне праз спадарожнік
15.07.2024