У Беластоку выйшлі ў падтрымку Анджэя Пачобута ды іншых палітвязняў
26 жніўня 2022
Журналіст і актывіст Саюзу Палякаў Анджэй Пачобут за кратамі ўжо год і пяць месяцаў.
У Беластоку прайшла акцыя, на якой людзі выказвалі падтрымку журналісту Анджэю Пачобуту, старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліцы Борыс і іншым беларускім палітвязням.
Паводле абвінавачання, Анджэй публічна назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама фігуруюць заявы Пачобута ў абарону польскай меншасці ў Беларусі і пра жорсткае здушэнне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.
Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яе вінавацілі ў «распальванні варожасці» і «рэабілітацыі нацызму».
Чытайце яшчэ:
Андрэй Пачобут: «Я не маю ніякіх ілюзій наконт прысуду»
У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Ён адмовіўся зняць медальён з “Пагоняй”
У Віцебску журналістку Таццяну Мацвееву пакаралі арыштам на восем сутак
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
З Латвіі ў Беларусь збег прарасійскі журналіст Аляксееў
28.10.2024
З’явіўся новы падкаст пра беларускую фатаграфію «Адным кадрам»
11.09.2024
Telegram-канал Ігара Тышкевіча прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
07.03.2024
«Важны дзень добрых навін». Кацярына Пытлева расказала пра свой стан пасля аперацыі
06.03.2024