• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі супраць былога палітвязня Судаленкі распачалі крымінальную справу

    У Беларусі супраць праваабаронцы, былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі новую крымінальную справу, піша «Еўрарадыё». На гэты раз «іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Справу распачаў «1 лістапада СК у Гомелі», паведамляе Судаленка ў Facebook. 

    «Як вядома, першы раз мяне кінулі ў турму за дапамогу людзям, — піша былы палітвязень. — Адсядзеў, выйшаў па званку і роўна на 100 дзён свабоды новыя абвінавачванні, не падабацца як я пра гэта расказваю людзям. Выходзіць зараз за тое, што не маўчу…».

    Гомельскі праваабаронца, палітвязень Леанід Судаленка быў за кратамі са студзеня 2021-га. Два гады таму яго асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за дапамогу тым, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту 2020-га. Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання, на волю выйшаў у ліпені сёлета. А праз два тыдні з’ехаў з Беларусі. 

    Чытайце яшчэ:

    «Пазл склаўся». Ігар Ільяш пракаментаваў гіпотэзу, якая пралівае святло на другі прысуд Кацярыне Андрэевай

    Пагрозы, харасмент, судовыя цяжбы. Журналісты краін Балтыі — пра выклікі для медыя

    Махачкала — Менск. Як прапаганда прыводзіць да пагромаў. Тлумачаць экспэрты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці