• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» статус атрымаў яшчэ адзін акаўнт незалежнага сайта «Першы рэгіён» у сацыяльных сетках

    Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовага рашэння дадало ў адмысловы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» акаўнт у сацыяльнай сетцы Х, які належыць незалежнаму інтэрнэт-выданню «Першы рэгіён».

    Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» кантэнт акаўнта 1regby ў сацыяльнай сетцы Х (былы Twit­ter) прыняла 5 студзеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Ала Вінаградава.

    Старонка 1regby належыць рэдакцыі незалежнага рэгіянальнага сайта «Першы рэгіён», але ўжо некалькі гадоў не абнаўлялася: зараз яна мае 25 падпісчыкаў.

    Сам сайт «Першы рэгіён», які асвятляе падзеі ў Брэсцкай вобласці, быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» яшчэ ў снежні 2021 года, і тады ж быў заблакаваны доступ да яго чытачам на тэрыторыі Беларусі.

    Цягам 2022 года ў «экстрэмісцкі» пералік трапілі  Viber-чат з назвай 1RegBY, Telegram-канал «Першы рэгіён», афіляваныя з выданнем акаўнты ў Face­book і Insta­gram.

    Паводле падлікаў брэсцкіх праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі забароненымі тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, інфармацыйныя сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнэце, а яшчэ кнігі) ужо 333 разы.

    Чытайце яшчэ:

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку

    Симпатизируют России, находятся под санкциями. Посмотрели, кто из провластных медийщиков идет на парламентские и местные выборы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці