• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life

    Дадзеныя дырэктара «Тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалая Мельячэнкі ў студзені 2024 года зніклі з сайта тэлерадыёкампаніі. Аказалася, што мужчына больш не працуе ва ўстанове. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гэтаму папярэднічала затрыманне мужчыны.

    Дадзеныя дырэктара «Тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалая Мельячэнкі ў студзені 2024 года зніклі з сайта тэлерадыёкампаніі. Аказалася, што мужчына больш не працуе ва ўстанове. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гэтаму папярэднічала затрыманне мужчыны.

    Новы дырэктар пакуль не пазначаны. Выконваючы абавязкі — галоўны інжынер Уладзімір Жудро. Прычыны звальнення або сыходу праз тэлефон не патлумачылі, абмежаваліся «так вось здарылася». На пытанне, што з дырэктарам, у акаўнце Insta­gram тэлерадыёкампаніі блакуюць карыстальнікаў.

    Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мікалай Мельячэнка быў затрыманы за п’янае кіраванне падчас навагодніх святаў. Крыніца сцвярджае, што Мікалай правёў Новы год у ізалятары.

    Мікалаю Мельячэнка 49 гадоў. Ён узначальваў «Тэлерадыёкампанію «Гродна» з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпунктам АТН Першага канала.

    Папаўся п’яным за рулём не ўпершыню

    Яго і раней затрымлівалі за кіраванне ў п’яным выглядзе. Такі выпадак адбыўся ў пачатку красавіка 2017 года. Мельячэнка затрымалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Тады пра затрыманне «вялікага начальніка» пісаў тэкст S13.ru, але пазней тэкст знік. Праз тыдзень Мельячэнка асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». Ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі. Адзін з яго герояў Вадзім Саранчукоў тады падаў на «Тэлерадыёкампанію «Гродна» ў суд — безвынікова.

    «Не памятаю такога моманту, каб сам ці мае супрацоўнікі нешта прыдумлялі»

    Пратэсты 2020 года пры Мельячэнку назвалі «беспарадкамі і правакацыямі». Яго ўнеслі ў «ЧКБ Гродно и область» за прымус да размяшчэння прапагандысцкага запісу. Пры ім падчас пратэстаў 2020 звольнілі вядучага Дзмітрыя Чэкана.

    У канцы мінулага года тэлерадыёкампанія «Гродна» адзначыла 50 гадоў

    «Горш, калі людзі трапляюць пад уплыў рознага роду фэйкаў. А ў апошні час іх развялося дастаткова. Яны вельмі проста кладуцца ў галовы людзей, якія не прывыклі думаць, супастаўляць факты, думаць. І нават калі ты аргументавана і на фактах даказваеш адваротнае, сутыкаешся з рэакцыяй, што гэта «прапаганда».

    Вось толькі я не памятаю за ўсю сваю журналісцкую дзейнасць такога моманту, каб сам асабіста або мае супрацоўнікі нешта прыдумлялі. Мы адлюстроўваем тую рэчаіснасць, якая адбываецца ў горадзе, вобласці, краіне. І пра дрэннае таксама гаворым… Але я заўсёды імкнуся нацэльваць на паказ больш добрага, пазітыўнага», — казаў Мікалай у 2022 годзе.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама

    Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч

    Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці