• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя

    61-гадовы палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Asso­ci­at­ed Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

    Алесь Бяляцкі падчас суда. 2023 год. Фота: sb.by

    «Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі», – сказала Наталля Пінчук.

    Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.

    Алесь разам з калегамі  Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

    3 сакавіка 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

    Алесь пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, а восенню 2022 года стаў яе лаўрэатам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці