• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты «Люстэрка» расказалі пра нябачны бок працы

    «Люстэрка» — гэта не толькі тэксты і відэа, гэта яшчэ і каманда, якая кожны дзень працуе над сапраўднымі навінамі і важнымі гісторыямі. Часам рабіць гэта даводзіцца ў нечаканых умовах, часам — з камфортам, а часам — літаральна насуперак абставінам. Журналісты выдання распавялі пра самыя незвычайныя месцы і сітуацыі, у якіх ім даводзілася працаваць.

    Фота: pexels.com

    Імёны герояў змененыя з меркаванняў бяспекі.

    «Потым да мяне дайшло, што гэта быў выбух»

    Журналістка Марыя 24 лютага 2022 года была ў Кіеве. Яна планавала эвакуявацца ў бяспечнейшае месца, але да ад’езду ў яе было некалькі гадзін. На заданне рэдакцыі яна пайшла на вуліцы гаварыць з украінцамі пра пачатую вайну.

    — Было страшна, што на мяне абрынецца ўся нянавісць гэтых людзей за танкі і ракеты з Беларусі, — успамінае яна. — Было жудасна сорамна пачынаць гаварыць. Я магла хвілін дзесяць глядзець на натоўп пад крамай ці банкаматам і думаць, як падысці. Але тады яшчэ многія рэагавалі спакойна, а некаторым нібыта хацелася паскардзіцца, пазлавацца на ўсё гэта камусьці ўслых.

    Гукі выбухаў 24 лютага чулі жыхары розных раёнаў сталіцы Украіны. Каля станцыі метро «Галасееўская» знайшлі збітую ракету, а кіяўляне зразумелі, што частка з пачутых гучных гукаў — праца СПА.

    Марыя ўспамінае, што пачула выбух, калі брала інтэрв’ю ў пары. Тыя людзі ўцяклі, не адказаўшы на пытанне. А журналістка толькі пасля зразумела, што гэта быў за гук.

    — Потым да мяне дайшло, што гэта быў выбух. Казалі, што прыляцела ў раёне Бравароў. Але страшна не было, бо гэта вельмі далёка. Калі не думаць, што там звалілася ракета, — звычайны гучны гук.

    Марыя падкрэслівае, што яе калегам даводзілася працаваць і ў значна цяжэйшых умовах. Сама яна кажа, што ў той дзень ёй «не было чаго палохацца».

    Каманда «Люстэрка» — гэта жывыя людзі са сваімі гісторыямі, страхамі і адданасцю прафесіі. І ім патрэбная вашая падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасць і вы знаходзіцеся не ў Беларусі, калі ласка, падпішыцеся на данаты «Люстэрку». Гэта дазволіць нам далей расказваць сапраўдныя навіны і важныя гісторыі.

    Гісторыя пра Украіну ёсць і ў журналісткі Крысціны. Ужо пасля пачатку вайны яна ехала ў краіну, каб падрыхтаваць рэпартаж адтуль. Перасякала мяжу ўначы — і яе не прапусцілі, нягледзячы на дазвольныя дакументы. Трэба было дачакацца раніцы і начальства ў Кіеве, якое зможа даць дабро.

    Журналістка засталася ў зоне чакання пункта пропуску — і вырашыла папрацаваць адтуль.

    — Я сядзела, працавала на лавачцы і размаўляла з беларусамі, якія трапілі дакладна ў такую самую сітуацыю, як я, — успамінае яна.

    «Залезла ў гэтае смецце паміж пакетамі»

    Журналістка Аксана аднойчы выйшла з дому на рэпартаж, а трапіла ў экстрэмальныя ўмовы. Гэта быў жнівень 2020 года, на вуліцах збіраліся людзі. Сілавікі рэзка пачалі разганяць пратэстоўцаў, тыя панесліся ўрассыпную — і Аксана рэфлекторна таксама пабегла.

    — Побач ішла будоўля і стаялі вялікія сметніцы. Я шмыгнула ў завулак і заскочыла за кантэйнер на колах. І залезла ў гэтае смецце паміж пакетамі, — расказвае журналістка. — У цішыні я чула, як у дварах білі людзей, яны крычалі. Было вельмі страшна.

    Аксана звязалася з рэдактаркай — проста з‑за смеццевага бака. Тая паспрабавала супакоіць калегу. Пазней тая ўспамінала, што гэты званок стаў для яе адным з самых страшных у тыя дні.

    — У выніку сілавікі ўцяклі назад, зацягнулі людзей у машыны, — успамінае Аксана. — Я выйшла, калі ўжо ўсё супакоілася і была цішыня. Выйшла ціхенька бокам і пабегла да іншых журналістаў.

    «Стаяць гэтыя людзі ў балаклавах»

    Журналіст Кірыл успамінае, як працаваў на мерапрыемстве з вельмі строгімі мерамі бяспекі. У Варшаве на адкрытай сустрэчы з камандзірамі палка Каліноўскага гасцей сустракалі два моцныя маладыя чалавекі ў балаклавах. Тэлефоны трэба было здаць на часовае захоўванне на ўваходзе.

    Кірыл расказвае, што яму тады не дазволілі выкарыстаць смартфон для запісу гуку — нават з залепленай камерай. Правіла распаўсюджвалася на ўсіх, у тым ліку на журналістаў.

    У выніку прадстаўнікі палка пагутарылі з зацікаўленымі беларусамі і журналістамі. Некаторыя пытанні дадаткова каментаваў Зянон Пазняк, які таксама прыйшоў на гэтую сустрэчу. А журналісту давялося абысціся без дыктафона і запісваць інфармацыю ў нататнік ад рукі.

    Яшчэ адна гісторыя ад Кірыла — з паездкі Святланы Ціханоўскай у Варшаву. Палітык за некалькі дзён правяла перамовы з дзясяткам топавых чыноўнікаў Польшчы, уключаючы прэзідэнта Анджэя Дуду і міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага. Журналісту «Люстэрка» ўдалося далучыцца да дэлегацыі і стаць сведкам яе перамоваў з прадстаўнікамі ўладаў.

    Дэталь, якая запомнілася Кірылу, — паездка ў картэжы ў суправаджэнні паліцэйскіх машын з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Такая дарога аказалася вельмі хуткай: шлях, які звычайна займаў 20 хвілін з улікам затораў, картэж праехаў усяго за пяць. Але сама паездка выклікала ў журналіста змяшаныя эмоцыі.

    — Было пачуццё цікаўнасці, перамяшанай з няёмкасцю і сорамам. Хто я такі, каб ездзіць у машыне з мігалкай? Людзі стаяць у заторах, а я еду ў машыне, якую ўсе прапускаюць, — успамінае ён. — Але потым я пераадолеў гэтае пачуццё: я там, дзе я ёсць, няма чаго рабіць. Мігалка дык мігалка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці