• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура: Вольгу Радзівонаву асудзілі за публікацыі ў нямецкай Die Tageszeitung

    Генеральная пракуратура Беларусі 18 снежня абнародавала сутнасць абвінавачання асуджанай да 4 гадоў зняволення журналістцы Вользе Радзівонавай.

    Вольга Радзівонава

    Вольга Радзівонава. Фота: са старонкі ў Face­book

    Вольгу Радзівонаву абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару:

    • частак 1 і 2 артыкула 367 КК РБ — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»,
    • артыкула 369–1 КК РБ — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»,
    • часткі 1 артыкула 130 КК РБ — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»,
    • часткі 1 артыкула 368 КК РБ — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

    10 снежня суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова вынесла абвінаваўчы вердыкт і прызначыла Радзівонавай 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

    Учора, 18 снежня, Генеральная пракуратура раскрыла сутнасць прэтэнзій уладнага рэжыму да журналісткі. Паводле ведамства, Вольга Радзівонава была асуджаная за «прадастаўленне замежнаму СМІ для артыкулаў звестак экстрэмісцкага характару».

    «З мэтай атрымання грашовага ўзнагароджання падрыхтавала і прадаставіла замежнаму СМІ — прадстаўнікам нямецкай штодзённай газеты Die Tageszeitung — шэраг артыкулаў, скіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці і варажнечы, дыскрэдытацыю рэспублікі, а таксама паклёп і абразы ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы», — сцвярджае Генпракуратура.

    У паведамленні падкрэсліваецца, што «артыкулы Радзівонавай апублікаваныя ў вольным доступе для ўсеагульнага агляду на старонцы інтэрнэт-рэсурсу названай штодзённай газеты».

    Стала вядома, што акрамя пазбаўлення волі суд прызначыў Вользе Радзівонавай штраф памерам 100 базавых велічынь (4 тысячы рублёў). Адначасова з журналісткі, як піша пракуратура, «спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам». Паведамляецца, што прысуд яшчэ не набыў законную моц.

    Справа Вольгі Радзівонавай

    Журналістку Вольгу Радзівонаву сілавікі затрымалі 7 сакавіка 2024 года. У хуткім часе стала вядома, што па крымінальным абвінавачанні яе змясцілі пад варту ў следчы ізалятар.

    А 28 сакавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў два артыкулы, што былі размешчаныя на сайце нямецкай газеты Die Tageszeitung.

    Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 Вольгу Радзівонаву накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках. Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

    Вольга Радзівонава раней супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыямі.

    30 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці