• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Артыкулы нямецкай газеты Die Tageszeitung у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 сакавіка папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі два артыкулы пад загалоўкамі «Наш Пушкин» і «Братский народ» как пушечное мясо», размешчаныя на сайце нямецкай газеты Die Tageszeitung.

    Як паведамляецца на сайце ведамства, адпаведнае рашэнне прыняў 25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна горада Мінска.

    Артыкул «Наш Пушкин» выйшаў на сайце выдання 14 ліпеня 2023 года, гэта аповед пра палітзняволенага беларускага мастака і яго заўчасную смерць падчас утрымання пасля прысуду ў зняволенні ў гродзенскай турме.

    Журналісцкі тэкст «Братский народ» как пушечное мясо» быў апублікаваны 9 лістапада 2022 года, ён прысвечаны падзеям ва Украіне: аўтар разважае над тым, ці будуць браць удзел у баявых дзеяннях беларускія вайскоўцы.

    Абедзве публікацыі на рускай мове.

    Газета Die Tageszeitung (TAZ)  — вядомае ў Германіі выданне, заснаванае ў Заходнім Берліне ў 1978 годзе. Яго назва перакладаецца як «Штодзённая газета». TAZ мае наклад каля 50 тысяч асобнікаў і электронную версію, дзе часам размяшчаюцца матэрыялы на рускай мове, у тым ліку пра падзеі ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці