Выйшла новая двухмоўная кніга Сяргея Календы пра хлопца Томаса
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка і рэдактара Сяргея Календы — «Хлопец Томас. Tomas the Boy». Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-англійску.

Фота: з сайта bellit.info
Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне. На шчасце, ягоны тата знаходзіць паважлівыя спосабы, каб паказаць малому тое, што адбываецца, выхаваць павагу да іншых, але і навучыць добра бавіць час.
Раней свет пабачыла іншая кніга Сяргея Календы — “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Томас падрос, яго гісторыі таксама падраслі, аднак засталіся такімі ж праўдзівымі і вясёлымі.
Вы даведаецеся, як трэба спяваць, таньчыць танцы і правільна падтрымліваць адзін аднаго, а яшчэ вас чакаюць аповеды пра салёнае мора, машыны, самалёты і нават чэмпіянат свету!
Набыць кнігіу можна праз сайт выдавецтва gutenbergpublisher.eu.
