• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Календа плануе зрабіць у сакавіку прэзентацыі чацвёртага і шостага нумароў «Мінкульта»

    Вялікія прэзентацыі павінны адбыцца ў Вільні, Варшаве і Беластоку. Пра гэта Сяргей календа паведаміў у інтэрв'ю budzma.org.

    — Мы на «Мінкульт» паспелі сабраць грошы, калі была магчымасць рабіць данаты ад фізічных асобаў у Face­book, а з новага года такой функцыі ў Face­book больш няма. Выйшла пяць нумароў: «Першы», «Цэнзурны», «Фантастычны», «Калядны» і «Вірус і выбары» — ён жа «Чацвёрты»,— сказаў Сяргей Календа. 

    Мы ашчадзілі грошай — і літаральна праз тыдзень выйдзе шосты «Мінкульт. Падарожжа і эміграцыя»

    — Я ўжо адвёз і грошы, і сам макет у друкарню, праца ўжо ідзе. «Чацвёрты», які выйшаў не па задуманым плане толькі восенню ў Вільні, быў гатовы паўтара года таму яшчэ ў Мінску — але не друкаваўся, бо ніхто не хацеў рызыкаваць сваім бізнесам, хаця там увогуле нічога адмыслова палітычнага няма, але сама назва выпуску «Вірус і выбары» пужала, —  дадаў Сяргей.

    Шосты нумар з усіх выпускаў «Мінкульта» атрымаўся самы вялікі і самы разнастайны на гісторыі.

    «Там сабраны 21 пісьменнік, там і Альгерд Бахарэвіч, і Саша Філіпенка, і Таня Заміроўская, і Адам Глобус, там, карацей, усе. Усе, хто мог напісаць штосьці пра свой досвед жыцця ў іншай краіне, пра досвед эміграцыі. Там ёсць гісторыі вясёлыя, ёсць гісторыі больш сумныя, гісторыі, пра якія можна здымаць кіно, напрыклад, пра хакера, якога затрымліваў Інтэрпол, які адседзеў у амерыканскіх турмах і які цяпер працуе адвакатам у сваёй канторы ў Нью-Ёрку. Ад Сашы Філіпенкі — кавалак з апошняга рамана «Крэмулятар», ад Альгерда Бахарэвіча — цэлы дзённік пра ягоны год у Грацы, Адам Глобус напісаў пра сваю ўлюбёную Барселону, Макс Шчур даў кавалкі сваёй новай кнігі…

    Нумар выйшаў проста класны — чытаць можна цэлы год».

    Цалкам тэкст можна прачытаць тут

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ ладзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    У Пінску сёння зноў будуць судзіць блогера Мікалая Клімовіча

    «Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці