• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якімі сацсеткамі найбольш актыўна карыстаюцца беларусы

    Больш за 60% карыстальнікаў кожнай платформы — жанчыны, за выключэннем Tik­Tok у Беларусі. У Беларусі сёлета сярод сацыяльных сетак на першым месцы Tik­Tok паводле колькасці аўдыторыі. За год яна вырасла на 10%. 

    Фото: pexels.com

    Для параўнання: у Казахстане — на 12%. Пра гэта паведаміла медыядырэктарка кампаніі AMDG Ірына Буко на нядаўняй канферэнцыі, аб чым піша officelife.

    У асноўным Tik­Tok карыстаюцца беларусы ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.

    Ірына Буко таксама падкрэсліла, што Insta­gram у Беларусі, у параўнанні з мінулым годам, стаў губляць папулярнасць сярод моладзі. У гэтым годзе аўдыторыя скарацілася на 5%. У Казахстане — мінус 7%. У Беларусі аўдыторыя Insta­gram старэе: цяпер яна ў асноўным складаецца з людзей ад 25 да 44 гадоў. У Казахстане ж, наадварот, сетка маладзее — ёй усё больш карыстаюцца людзі ад 18 да 34 гадоў.

    Што да «ВКонтакте», дык яна захоўвае ў Беларусі стабільную аўдыторыю — каля 1,3 мільёна чалавек. Асноўныя карыстальнікі — людзі ад 25 да 44 гадоў.

    А вось колькасць карыстальнікаў сеткі «Аднакласнікі» у Беларусі зменшылася на 20%. Для параўнання: у Казахстане — на 15%. Ірына Буко адзначыла, што «Аднакласнікі» найбольш эфектыўныя для адраснага ахопу аўдыторыі ва ўзросце ад 35 да 54 гадоў.

    Пры гэтым больш за 60% карыстальнікаў кожнай платформы — жанчыны, за выключэннем Tik­Tok у Беларусі, дзе пераважаюць мужчыны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці