• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне за год забаранілі да распаўсюду 8,8 тысяч найменняў кніг з Расіі і Беларусі

    Толькі ў чэрвені ва Украіне спынілі «незаконны распаўсюд на ўкраінскіх онлайн-пляцоўках 408 кніг» з Расіі і Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

    knihi_ru

    Расійскія кнігі. Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода

    За апошні год: з траўня 2024 года да чэрвеня 2025 года – ва Украіне забаранілі распаўсюд амаль 8,8 тысяч найменняў выдавецкай прадукцыі з «дзяржавы-агрэсара Расіі і Рэспублікі Беларусь». Якую долю з іх займае беларуская прадукцыя, прэс-служба ведамства не паведамляе.

    «Пасля прынятых сумесна з адміністрацыямі платформаў мераў усе выяўленыя парушэнні былі зліквідаваныя: забароненая прадукцыя выдаленая, а прадаўцы папярэджаныя аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства, у прыватнасці, артыкула 281 закона Украіны «Аб выдавецкай справе», — канстатуе Дзяржаўны камітэт тэле- і радыёвяшчання.

    У чэрвені 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб унясенні зменаў у некаторыя законы Украіны пра ўсталяванне абмежаванняў на ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі, якая тычыцца дзяржавы-агрэсара, Рэспублікі Беларусь і часова акупаванай тэрыторыі Украіны». Палажэнні дакумента былі імплементаваныя ў згаданым законе аб выдавецкай справе.

    Таксама Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны вядзе «маніторынг выдавецкай сферы дзяржавы-агрэсара, Беларусі і часова акупаваных тэрыторый Украіны на прадмет выпуску «антыўкраінскай выдавецкай прадукцыі».

    Звесткі пра такую прадукцыю ўносяць у «пералік кніжных выданняў, змест якіх накіраваны на ліквідацыю незалежнасці Украіны, прапаганду гвалту, распальванне міжэтнічнай, расавай, рэлігійнай варожасці, здзяйсненне тэрарыстычных актаў, замах на правы і свабоды чалавека».

    Па стане на 3 красавіка 2025 года ў гэтым спісе фігуравалі 570 выданняў, але, паводле аналізу выдання «Позірк», ніводнага выдання з Беларусі. У Расіі выдадзена 550, Украіне — 7, у «асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (АРДЛА) і на «часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым» — па 4, сумесна ў РФ і Украіне — 2, у Італіі, Францыі і на «часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці» — па 1.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці