«Экстрэмісцкі» спіс: «Delfi Литва» і старонка «BGmedia|Брест|Новости» ў Threads
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 21 ліпеня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: Delfi Літва
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 18 ліпеня 2025 года ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены YouТubе-канал з назвай «Delfi Литва» (ідэнтыфікатар youtube.com/@rudelfi_lt).
DELFI.lt — гэта вядомы навінавы партал, яго матэрыялы прысвячаюцца ў тым ліку і беларускім падзеям. Прычым у Беларусі гэты інтэрнэт-рэсурс заблакаваны з 2023 года.
Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска «экстрэмісцкай» прызнаны акаўнт у сацыяльнай сетцы Threads з назвай «BGmedia|Брест|Новости» (ідэнтыфікатар threads.net/@bgmedia_365).
Гэтая старонка афіляваная з анлайн-выданнем «Брестская газета», Сайт «БГ» быў абвешчаны «экстрэмісцкім» яшчэ 15 студзеня 2024 года. Іншыя звязаныя з ім старонкі ў розных сацыяльных сетках і месенджарах таксама ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі раней.
