• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Belarus Tomorrow з’явілася вэб-версія

    Стрымінгавая платформа Belarus Tomor­row прэзентавала на канферэнцыі «Новая Беларусь» свой сайт — bt.media.

    Стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow

    Стрымінгавая платформа Belarus Tomor­row. Фота: «Еўрарадыё»

    Belarus Tomor­row збірае кантэнт у YouTube транслюе яго праз спадарожнік Hot­bird. Сігнал дасяжны для 128 тысяч хатніх гаспадарак у Беларусі, а таксама для гледачоў у краінах Еўрасаюза, Турцыі, Расіі. Заснавальнікі платформы ўпэўнены, што гэта — першы крок да стварэння беларускага грамадскага тэлебачання.

    Платформа стварае супольную сетку вяшчання 24/7, аб’ядноўваючы вядучыя беларускія медыі, блогераў і экспертаў.

    Дзякуючы платформе, можна глядзець улюбёны кантэнт бяспечна, зручна і без VPN — у тэлевізары, на камп’ютары ці ў смартфоне.

    На платформе ўжо дасяжны кантэнт ад Еўрарадыё, Malan­ka Media, «Беларусы і рынак», «Зеркало», MOST, «Будзьма беларусамі!», BELPOL, а таксама папулярныя праекты: «ТОК», «Беларусы Могуць», БРЦ, TrashS­mash, «Беларускі вайб», Media Hub Belarus, Razam, «Перетрем с Халезиным», «Мы вернемся», «Краіна для жыцця» і іншыя.

     

    У медыяпрасторы з’явіўся новы гулец: ці пачуе свет голас беларусаў

    Нагадаем, што ўладальнікі стрымінгу плануюць пашырэнне. Прынамсі, для больш шырокага пакрыцця ёсць намер далучыць спадарожнік Astra. Таксама зараз у распрацоўцы знаходзіцца дадатак для Google TV — гэта дасць магчымасць глядзець кантэнт платформы з тэлевізара, нават калі нешта будзе заблакавана. І разглядаецца магчымасць інтэграцыі ў камерцыйныя кабельныя сеткі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.