• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка беларускага спартовага партала «Трыбуна» ў сацсетцы Threads

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 10 верасня ўнесла гэты рэсурс у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    беларускі спартовы партал «Трыбуна»

    Рашэнне прызнаць старонку «Tribuna.com Беларусь» (tri­bun­a­by) у сацыяльнай сетцы Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@tribunaby) экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 8 верасня 2025 года суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

    «Трыбуна» (by.tribuna.com, першапачатковая назва goals.by) — найбуйнейшы беларускі спартыўны партал. Аўдыторыя Tri­buna ў Беларусі, паводле інфармацыі ад рэдакцыі, перавышае мільён чалавек у месяц, яшчэ чатыры мільёны чытачоў карыстаюцца штомесяц міжнародным сайтам і мабільнымі пракладаннямі.

    Са жніўня 2020 года сайт by.tribuna.com заблакаваны для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі і дасяжны толькі праз VPN. Праз год, у жніўні 2021 года кантэнт сайта і шэрагу сацсетак медыярэсурсу былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне тады прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска на патрабаванне абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК.

    5 снежня 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «ініцыятыва «Tribuna.com Беларусь» была абвешчаная экстрэмісцкім фармаваннем. Паводле сілавога ведамства, «экстрэмісцкая дзейнасць» ажыццяўлялася праз сайт by.tribuna.com разам з люстэркамі, Telegram-канал «Tribuna.com Беларусь» (t.me/tribuna_by), суполка ў Telegram «Tribuna.com Беларусь Chat», Telegram-боты @ByTribunaComBot і  @tribunaby_adv_bot; старонкі выдання ў сацсетках: Insta­gram, Face­book, X, «ВКонтакте», threads, Tik­Tok, мабільны дадатак «Tribuna.com Беларусь» для Android на play.google.com, а таксама праз лагатып выдання.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці