• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр вядомы беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш

    5 лістапада на 86‑м годзе памёр вядомы беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш. Пра гэта паведамілі яго родныя на старонцы ў Face­book.

    Памёр Яўген Коктыш

    Яўген Коктыш. Фота: з асабістага архіва

    «Неверагодна добры, светлы, сумленны, шчыры Чалавек. Вельмі клапатлівы, жыццярадасны, адкрыты, ён з усімі знаходзіў агульную мову. Бясконца адданы сваёй прафесіі, не шкадаваў на яе ні часу, ні сіл», — напісалі ў сацыяльных сетках родныя фотажурналіста.

    Яўген Коктыш нарадзіўся ў чэрвені 1940 году ў Ляхавіцкім раёне. Як распавядала «Радыё Свабода», пасля школы малады чалавек працаваў на Карагандзінскім металургічным заводзе, вучыўся ў Беларускім палітыхнічным інстытуце па спецыяльнасці «энергетыка». Дыпламаванага спецыяліста ўзялі на працу інжынерам-канструктарам у аддзел фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук.

    Там жа захапіўся фатаграфіяй, стаў заўсёднікам Мінскага фотаклуба. Хутка яго пачалі друкаваць у газетах «Комсомольская правда», «Знамя юности», «Чырвоная змена», часопісе «Работніца і сялянка».

    У 1976 годзе другі вядомы фатограф Юрый Іваноў запрасіў калегу ў агульнасаюзнае Агенцтва друку «Новости» (АПН), дзе спадар Яўген 20 гадрў асвятляў беларускія падзеі. 

    «Гэты медыяхолдынг рыхтаваў матэрыялы для 27 часопісаў і 19 газет 125 краін капіталістычнага свету. У фотасумцы і на шыі ў яго былі аб’ектывы, фотааксэсуары, а галоўнае — 5 фотакамер з каляровай і чорна-белай плёнкай, і яна ў АПН не была дэфіцытам.

    І дзякуючы такой свабодзе дзеянняў у мяне засталося нямала здымкаў: Масква брала лепшыя, а адсеў негатываў дасылалі назад. Туды мы здавалі непраяўленыя плёнкі, а пры тэрміновай здымцы самі праяўлялі, сушылі пад рукамыйнікам, рабілі кантрольныя адбіткі з подпісамі — і бегам да 9‑га вагона цягніка №1 Мінск — Масква. Па дамоўленасці там АПН забірала пошту з Мінска», — дзяліўся  ўспамінамі ў адным з інтэрв’ю для выдання «Комсомольская правда» спадар Коктыш.

    У 90‑х гадах яго здымкі выходзілі ў газеце «Вечерний Минск» і іншых айчынных выданнях.

    Яўген Фаміч праславіўся ў тым ліку шматлікімі партрэтамі слынных айчынных пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, рэжысёраў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці