• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура выставіла Ігару Лосіку пазоў каля 7 мільёнаў долараў

    Пасля вызвалення ў былога палітзняволенага Ігара Лосіка застаўся пазоў ад Генпракуратуры прыкладна на 7 мільёнаў долараў. Пра гэта журналіст паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book.

    Ігар Лосік. Фота: Радыё Свабода

    «Гэта сума, якая з 9 жніўня і да 1 снежня была выплачаная супрацоўнікам АМАП дадаткова з бюджэту на прэміі і звышперапрацоўку, калі яны вельмі старанна білі людзей. І вось я павінен вярнуць яе ў бюджэт», патлумачыў Ігар Лосік.

    Паводле яго, акрамя гэтага пазову ёсць яшчэ адзін, які журналісту выставілі за паламаныя кайданкі, выкарыстаныя светлашумавыя гранаты і г.д.

    Нагадаем, Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. Яму прызначылі 15 гадоў калоніі, але вызвалілі 11 верасня 2025 года пры садзейнічанні ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці