• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт Кацярыны Ваданосавай, старонка ў Instagram гарачай лініі ПЦ «Вясна»

    12 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Кацярына Ваданосава

    Фота: Face­book Кацярыны Ваданосавай

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 11 лістапада 2025 года «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны Tik­Tok-акаўнт пад назвай «kasi­avadanosa­va» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@kasiavadanosava). А таксама і сам надпіс «kasi­avadanosa­va». «Незалежна ад носьбіта інфармацыі (сцягі, транспаранты, эмблемы, шаўроны, нашыўкі, стыкеры, наклейкі, значкі, элементы адзення,  прадметы быту)», — так  пазначана ў «экстрэмісцкім» рэестры на сайце Мінінфарма.

    Кацярына Ваданосава — вядомая беларуская тэлевядоўца, аўтарка праграмы «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай», гістарычны і этнаграфічны рэканструктар, спявачка і музыка.

    На сёння Кацярына жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, з радзімы яна з’ехала з прычыны палітычна матываванага пераследу пасля пратэсных падзей супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

    Рашэннем суда Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці ад 6 лістапада 2025 года «экстрэмісцкай» прызнаная старонка з назвай «vias­na­sos» у сацсетцы Insta­gram.

    Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў гарачай лініі праваабарончай арганізацыі «Вясна», прызначаны для зваротаў па дапамогу ў выпадках парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці