• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі ініцыятыву «Plan B»

    У абноўлены 13 лістапада  2025 года «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» дадалі ініцыятыву  «Plan B». Гэта беларускае аўтарскае медыя, якое піша пра палітыку, эканоміку і ўсё, што хвалюе беларусаў  у сваёй краіне і ў замежжы.

    Вольга Лойка

    Галоўная рэдактарка выдання «Plan B.» Вольга Лойка.
    Фота: planbmedia.io

    Паводле інфармацыі на сайце МУС, гэтая ініцыятыва  «Plan B» прызнана «экстрэмісцкай» паводле рашэння КДБ ад 5 лістапада 2025 года. У ім згаданыя Вольга Лойка, Андрэй Махоўскі і Дзмітрый Смірноў — у якасці ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання». Апрача іх,  туды нібыта ўваходзіць яшчэ група неназваных грамадзян.

    Таксама на сайце МУС згадваюцца інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца «экстрэмісцкая» дзейнасць. Гэта інтэрнэт-сайт «Plan B» (ідэнтыфікатар https:\\planmedia.io),  аднайменныя старонкі ў Face­book (ідэнтыфіктар https://www.facebook.com/mediaplanb);  Insta­gram ( ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/planmediaio); X (ідэнтыфікатар https://www.x.com/Planmediaio) і  Telegram-канал  «План В» ( ідэнтыфікатар https://t.me/planbmediaio).

    Сайт і сацсеткі інтэрнэт- выдання, а таксама яго Telegram-канал і YouTube-канал разам з лагатыпам у ліпені 2023 года былі прызнаныя «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». 

    «Для нас новы статус не мяняе нічога. Мы будзем працаваць для вас гэтаксама, як і раней», — піша сайт «Plan B». Але рэдакцыя папярэджвае чытачоў, што цяпер супрацоўніцтва з ініцыятывай будзе лічыцца «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзенасці», за якое ў Беларусі прадугледжваецца крымінальная адказнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці