• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы вядоўца «Белсата» Сяргей Падсасонны расказаў, чым цяпер займаецца

    Вядоўца Сяргей Падсасонны звольніўся з «Белсата» ў студзені 2025 года пасля змены кіраўніцтва. На тэлеканале ён працаваў 17 гадоў.

    дзе працуе Сяргей Падсасонны

    Сяргей Падсасонны. Скрыншот: vecher_by / YouTube

    «Пасля публічных і непублічных прыніжэнняў у бок Ігара Кулея і мяне асабіста не магу больш заставацца на канале, які ў такім выглядзе ўжо не лічу маім. Гэта больш не зона свабоды і шчырасці, праўды, якую мы стварылі і якой трымаліся», — пісаў тады вядоўца. 

    У эфіры ютуб-перадачы «Обычный вечер» Падсасонны расказаў, чым займаецца цяпер.

    Асноўная праца Сяргея — гэта выкладанне ў Варшаўскім універсітэце (на кафедры літаратурнай камунікацыі Інстытута прыкладной лінгвістыкі). Ён таксама шмат выступае на канферэнцыях з дакладамі пра літаратуру і культуру, піша рэцэнзіі.

    «Зараз я працую над вельмі важным беларускім праектам, і неўзабаве вы даведаецеся якім. Гэта будзе кніга. Гэта будзе вельмі цікава і нечакана», — праанансаваў Падсасонны. 

    Зміцер Ягораў: Было вельмі цяжка выдавіць з сябе, што я ўжо былы журналіст

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці