• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ірына Акуловіч сыходзіць з пасады гендырэктаркі БелТА

    Генеральная дырэктарка дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта паведаміў «Пул Первого».

    Ірына Акуловіч сыходзіць з пасады гендырэктаркі БелТА

    Ірына Акуловіч. Фота: БелТА

    Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

    Ірына Акуловіч ураджэнка Магілёва. У СМІ яна прыйшла з педагагічнай сферы. Дзяржагенцтва БелТА ўзначальвала з 2018 года. Яе прызначэнне азнаменавалася «справай БелТА» супраць журналістаў незалежных СМІ.

    Да гэтага з 2009 года працавала дырэктаркай РУП «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»». З 2016 па 2019 год была членам Савета Рэспублікі. Уваходзіць у санкцыйныя спісы Швейцарыі і Еўрапейскага саюза.

    Дзе Акуловіч будзе працаваць далей, «Пул Первого» не паведамляе. Але адзначае, што будзе «вельмі нечаканы паварот».  Хто ўзначаліць дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, таксама невядома.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці