• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускамоўныя падкасты, якія можна слухаць гадзінамі: ад псіхалогіі і урбанізму да палітыкі і эратычнага фальклору

    Беларуска з нікам red_batary папрасіла ў Threads параіць беларускамоўныя падкасты – не занадта «лекцыйныя», з жывымі размовамі, людзьмі, псіхалогіяй і гумарам. У каментарыях набралася столькі варыянтаў, што з іх атрымалася цэлая падборка. CityDog.io сабраў падкасты на розныя тэмы – раптам знойдзеце новы любімы.

    Беларускамоўныя падкасты

    Фота: pexels.com

    Пра ўсё на свеце: ад балбатні і гікаў

    «Ласкатухі» – відэападкаст, дзе вядучыя «размаўляюць, балбочуць, ласкочуць і разважаюць» на розныя тэмы, якія іх хвалююць.

    «Кіло слова» – суб’ектыўнае аўдыяшоу пра словы, тэксты, камунікацыю і пісьмо.

    «Першы Гікаўскі» – відэападкаст, у якім Лёша і Вадзім размаўляюць пра гікаўскія тэмы: ад музыкі да тэхналогій.

    Пра урбанізм і гарады

    «Утульны горад» – падкаст пра ўрбаністыку, дзе на прыкладзе Гродна разбіраюць, як зрабіць беларускія гарады больш утульнымі. Гавораць пра грамадскі транспарт, панэльныя раёны, аўтамабілі ў кожнай сям’і, смецце, ровары, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя гарадскія пытанні. У размовах удзельнічаюць актывісты і навукоўцы.

    «Як тут як там» – падкаст «Менскай урбаністычнай платформы». У кожным эпізодзе некалькі экспертаў абмяркоўваюць сусветныя ўрбаністычныя трэнды і тое, як яны адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Без простых адказаў, затое з дыскусіямі і рознымі пунктамі гледжання.

    Пра беларускі эратычны фальклор

    «Гісторыя беларускага сэксу» – падкаст пра эротыку ў беларускім фальклоры. Аўтары расказваюць, як займаліся сексам нашы продкі, развенчваюць міф пра «бязгрэшных продкаў» і параўноўваюць з сучаснасцю. Фармат – па-беларуску, з жартачкамі і фалічным сімвалізмам.

    Пра гендарна абумоўлены гвалт і стасункі

    «Усё складана» – падкаст, які пазіцыянуе сябе як safe space для шчырых размоў. Тут абмяркоўваюць тое, што раніць, падтрымліваюць адна адну і спрабуюць разабрацца, як будаваць стасункі, дзе ёсць павага і падтрымка. Фармат – сяброўская гутарка.

    Гісторыі людзей у эміграцыі

    «Іншыя гісторыі» – наратыўны падкаст з гісторыямі беларусаў і беларусак з розным жыццёвым досведам, якія цяпер у вымушанай эміграцыі. Аўтары імкнуцца пазбаўляцца ад стэрэатыпаў і задаваць «нязручныя» пытанні.

    Пра псіхалогію і памяць

    «Што ты тут забыў» – падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Размова ідзе пра тое, як мінулае сям’і, групы ці краіны ўплывае на нас сёння і як зрабіць так, каб нават цяжкі досвед працаваў не супраць, а на нас.

    Пра палітыку

    «Зроблена ў Польшчы» – відэападкаст пра польскую палітыку. Вядучыя Кірыл і Макс тлумачаць, як працуе палітычная сістэма Польшчы.

    Читайте еще:

    Думаете, экология – это скучно и неинтересно? Эти беларуские проекты, блогеры и подкасты убедят вас в обратном

    Как помочь себе при выгорании и хронической усталости? Вот 7 книг, которые рекомендуют беларуские психологи

    «Мы хочам, каб вы пачулі расстралянае слова». З’явіўся падкаст з творамі рэпрэсаваных і расстраляных паэтаў і пісьменнікаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці