• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Дзень роднай мовы пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка. «Белсат» заклiкае далучыцца да спецыяльнай трансляцыi

    Дыктоўку правядзе з студыі Лявон Вольскі. У студыі яе будуць пісаць вядоўцы і госці — у жывым эфіры апрача чытання пакажуць працэс, эмоцыі, дэталі.

    Фота: БАЖ

    21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавалі на 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO ў 1999 годзе.

    «Белсат» запрашае беларусаў далучыцца да прыгожай акцыі з нагоды Дня роднай мовы. У гэтую суботу, 21 лютага, а 10.05, адразу пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навінаў, пачнецца спецыяльная трансляцыя Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

    А сімвалічны, лёгкі «разбор» памылак і ўзнагароджанне найлепшых адбудзецца ў нядзельным прамым эфіры «Раніцы».

    21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

    Нагадаем, 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавалі на 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO ў 1999 годзе, 21 лютага абраны невыпадкова: у гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней сталася незалежнаю дзяржаваю Бангладэш.

    Паводле звестак Белстату на 2024 год, 54,1 % цяперашняга насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай. Але толькі 23,4 % жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

    Найбольшую долю сярод тых, хто лічыць беларускую мову роднаю, складаюць старэйшыя за 70 гадоў асобы — 13,4 %. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэты паказнік складае 9,6 %, ад 60 да 64 гадоў — 9,4 %.

    Сярод грамадзянаў Беларусі, якія лічаць сябе беларусамі, 61,2 % успрымаюць беларускую мову як родную.

    Традыцыя правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі пачалася ў 2008 годзе

    Традыцыя правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі пачалася ў 2008 годзе і была прапанаваная палітолагам Уладзімірам Падголам. Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Упершыню яна адбылася 23 сакавіка ў Беларусі і па ўсім свеце ў гонар 90‑х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.

    Працэс адраджэння і развіцця мовы быў згорнуты пасля рэферэндуму 1995 года, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай, а таксама пасля прыняцця ў 1998‑м новай рэдакцыі Закону «Аб мовах». Сітуацыя з роднай мовай складаная: яна фактычна адсутнічае на афіцыйным узроўні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.