• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст, былы палітзьняволены Дзяніс Сакалоўскі

    Інфармацыю пра сьмерць пацьвердзіла ягоная дачка Васіліна.

    «Ня стала майго таты. Яму было ўсяго 47 гадоў. Пакуль дакладна ня ведаю, як і што адбылося. Зараз я проста адчуваю боль і мне трэба зразумець, як жыць далей з гэтым. Але хачу, каб пра майго тату пісалі, каб яго ведалі і памяталі людзі. Бо ён быў цудоўным чалавекам, любіў людзей і вельмі шмат зрабіў для журналістыкі і мастацтва», — цытуе Васіліну Сакалоўскую «Люстэрка».

    Дзяніс Сакалоўскі

    Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што Сакалоўскі памёр у суботу 21 лютага і што неўзабаве будзе абвешчаны збор сродкаў на пахаваньне.

    Да 2020 году Сакалоўскі быў апэратарам Белтэлерадыёкампаніі. Ён быў затрыманы ў канцы 2020 году па справе «Прэс-клюбу». Быў вызвалены 23 жніўня 2021 году і вымушана зьехаў у Нямеччыну.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказавае глыбокія спачуванні ўсім родным і блізкім Дзяніса. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.