• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Андрэева перадала прэзідэнту ЗША ліст пра беларускіх палітвязняў

    Журналістка Белсату Кацярына Андрэева накіравала асабісты ліст прэзідэнту Дональду Трампу. Яна дзякуе за намаганні ў вызваленні яе і іншых палітвязняў, але просіць працягваць – і вызваліць усіх, у тым ліку ейнага мужа.

    Кацярына Андрэева па вызваленні. Вільня, Літва. 19 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат

    Ліст, які перадала журналістка Кацярына Андрэева, выказвае глыбокую ўдзячнасць прэзідэнту Злучаных Штатаў Доналду Трампу, спецыяльнаму пасланніку Джону Коўлу і намесніку памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Крыстафэру Сміту за гуманітарныя намаганні, якія прывялі да вызвалення яе самой і яшчэ 249 беларускіх палітвязняў.

    Адначасова Кацярына падкрэслівае, што многія яшчэ застаюцца ў зняволенні.

    Цытата з ліста:

    «Лічу, што гэтая гуманітарная місія мае гістарычнае значэнне. Да вашых перамоваў з Менскам многія з нас страцілі надзею. Мы адчувалі сябе вечнымі закладнікамі, без яснага будучага і надзеі на справядлівасць. У чэрвені 2025 года, калі я стала сведкай першых вызваленняў жанчын у межах дамоўленасцяў паміж Вашынгтонам і Менскам, надзея вярнулася да мяне».

    Ліст заклікае да працягу дыпламатычных намаганняў дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Ігара Ільяша.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.