• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Threads-акаўнт журналіста Руслана Кулевіча ў «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Кулевіч Руслан

    Галоўны рэдактар выдання MOST Руслан Кулевіч. Фота: з асабістага архіва

    У яго ўключылі Telegram-канал «БелНовости» (ідэнтыфіктар t.me/belnewsby1), Insta­gram-акаўнт з назвай bel_novosti (ідэнтыфікатар instagram.com/bel_novosti) і лагатыпам інфармацыйнага рэсурсу. Паводле апісання на сайце Мінінфарма, ён выглядае як «загалоўныя літары «Б» белага колеру, «Н» чорнага колеру, размешчаныя на белым фоне, дзе літара «Б» заключана ў квадрат чорнага колеру». Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы, якія транслююць навіны з Беларусі і свету, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 24 красавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

    Рашэннем суда Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 27 красавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт у Tik­Tok з назвай grodnonovosti44 (ідэнтыфікатар tiktok.com/@grodnonovosti44). Гэтая старонка з мясцовымі навінамі мае амаль 5 тысяч падпісчыкаў.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі таксама Threads-акаўнт з назвай raslkule­vich (ідэнтыфікатар threads.com/raslkulevich), які належыць журналісту, рэдактару выдання MOST Руслану Кулевічу. Змест гэтай старонкі прызнаны «экстрэмісцкім» у адпаведнасці з рашэннем суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 27 красавіка 2026 года.

    Раней медыяпраект MOST, які распавядае пра жыццё беларусаў у замежжы, 17 траўня 2023 года быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У адпаведным рашэнні, прынятым МУС, быў таксама згаданы Руслан Кулевіч, яго асабістыя старонкі ў сацсетках  і шэраг старонак у сацсетках, звязаных з выданнем MOST.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 27 красавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест акаўнта ў Insta­gram з назвай team_ivulin (ідэнтыфікатар instagram.com/@team_ivulin). Гэтая старонка звязаная з журналістам і экс-палітвязнем Аляксандрам Івуліным. Але яна ўжо не адчыняецца.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі таксама акаўнт у Treads з назвай «Праваабарончы Цэнтр «Вясна»» (ідэнтыфікатар threads.com/@viasna96). Адпаведнае рашэнне прыняў 24 красавіка 2026 года суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

    Акаўнт у Treads Задзіночання беларускіх студэнтаў з назвай «ЗБС ǀ BSA ǀ zbsunion.org» (ідэнтыфікатар treads.com/@zbsunion) «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 25 красавіка 2026 года прызнаў суд Ленінскага раёна Брэста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.