• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брытанская радыёстанцыя Caroline папрасіла прабачэння за памылковае паведамленне пра смерць караля

    Брытанская радыёстанцыя Radio Car­o­line папрасіла прабачэння за памылковае абвяшчэнне пра смерць караля Чарльза. Пра гэта піша выданне Inde­pen­dent.

    Брытанская радыёстанцыя памылкова паведаміла пра смерць караля

    Фота: AFP

    Radio Car­o­line, якая вядзе вяшчанне на поўдні Англіі і ў рэгіёне Мідлендс, 19 траўня зрабіла абвяшчэнне пра смерць караля і транслявала гімн «God Save the King». Паводле слоў аднаго са слухачоў, трансляцыя раптоўна перарвалася, пасля чаго вядучыя паведамілі пра прыпыненне праграмы. Эфір перапынілі на 15 хвілін.

    Вядучыя папрасілі прабачэння за блытаніну. Неўзабаве стала вядома, што абвяшчэнне зрабілі праз «камп’ютарную памылку».

    «Праз камп’ютарную памылку ў нашай галоўнай студыі ў аўторак пасля абеду (19 траўня) выпадкова была актываваная працэдура «Смерць манарха», якую ўсе брытанскія станцыі трымаюць у гатоўнасці, спадзеючыся, што яна не спатрэбіцца, і памылкова было абвешчана, што яго каралеўская высокасць кароль памёр», — напісаў кіраўнік станцыі Пітэр Мур у сваіх сацсетках.

    Ён адзначыў, што Radio Car­o­line з задавальненнем транслявала каляднае пасланне яе вялікасці каралевы, а цяпер і караля, і спадзяецца рабіць гэта яшчэ шмат гадоў.

    Крыніца: старонка Face­book Radio Car­o­line

    «Мы просім прабачэння перад яго вялікасцю каралём і нашымі слухачамі за любыя непрыемнасці», — дадаў кіраўнік Radio Car­o­line.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.