• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Швецыі выходзіць пераклад кнігі пра Беларусь нямецкага журналіста Інга Пэтца

    Кніга нямецкага журналіста, пісьменніка і даследчыка Інга Пэца “Rasender Still­stand: Belarus — eine Rev­o­lu­tion und die Fol­gen” у арыгінале пабачыла свет у 2024 годзе, а ў жніўні выходзіць у перакладзе на шведскую ў выдавецтве Bok­för­laget Stolpe.

    Інго Пэтц, архіўнае фота БАЖ

    Кнігу “Belarus: En rev­o­lu­tion och dess följder” (Беларусь: рэвалюцыя і яе наступствы) на шведскую з нямецкай пераклаў Нільс Хокансан (Nils Håkan­son).

    “Тое, што кніга з’яўляецца на шведскім кніжным рынку, на маю думку, не выпадковасць, бо Швецыя, як краіна-піянер, рана пачала адкрываць для сябе сучасную беларускую літаратуру і культуру, тым самым забяспечваючы мастакоў і пісьменнікаў з Беларусі новымі платформамі і мастамі, інтэгруючы іх у еўрапейскі дыскурс.

    Гэта прывяло да пашырэння цікавасці і большай уключанасці ў справы краіны, якія сярод іншага прадугледжваюць падтрымку беларускага дэмакратычнага руху, грамадзянскай супольнасці і СМІ.

    Кніга выйдзе ў жніўні, а ў канцы верасня я стану госцем Гётэборгскага кніжнага кірмашу, каб прадставіць яе і абмеркаваць з экспертамі беларускую тэматыку”, — падзяліўся навіной у сацсетках Інга Пэц

    Нямецкі журналіст напісаў кнігу пра Беларусь: «2020 год пакінуў глыбокія сляды ў сэрцах»

    Журналіст і пісьменнік Інга Пэц амаль трыццаць гадоў вывучае Беларусь, і ў гэтай кнізе ён разглядае як падзеі, якія прывялі да рэвалюцыі 2020 году, так і яе наступствы. Тут ён адказвае на такія пытанні, як: які ўплыў рэпрэсіі рэжыму аказалі на грамадства? Як выглядае паўсядзённае жыццё ў цяперашняй Беларусі? Што рухае прыхільнікамі рэжыму? І якія ёсць магчымасці для змен?

    Беларусь: рэвалюцыя і яе наступствы” — гэта кранальная і актуальная кніга пра рэпрэсіўную дыктатуру ў непасрэднай блізкасці ад Швецыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.