• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Агееў: Палітвязні-журналісты маюць патрэбу ў дапамозе

    Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», зараз у Беларусі 874 палітзняволеных. Сярод іх 21 супрацоўнік медыя. 5 беларускіх журналістаў адбываюць так званую хатнюю хімію.

    Алег Агееў: Палітвязні-журналісты маюць патрэбу ў дапамозе

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Паводле юрыста, намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева, на волю ўжо выйшла 55 журналістаў, якія былі асуджаныя па крымінальных артыкулах, і ўсе яны маюць патрэбу ў рэабілітацыі і дапамозе:

    – Нягледзячы на тое, што яны на волі, шмат хто з іх быў прымусова дэпартаваны з Беларусі. Рэжым у Беларусі працягае парушаць правы беларускіх журналістаў, намагаецца стварыць закрытую зону цэнзурай унутры краіны. І канешне, вялікі гонар і павага тым, хто прафесійна выконвае свой абавязак, з рызыкамі для сябе, для сваіх сем’яў, і дае магчымасць беларускамі грамадству ведаць праўду.

    Адны з самых важных пытанняў у беларускіх журналістаў у замежжы – гэта легалізацыя і працаўладкаванне, падкрэслівае Алег Агееў:

    – Усім складана, але ўсё ж такі рэдакцыі сапраўды дапамагаюць. І вось тым сваім супрацоўнікам, хто за выканне сваіх журналісцкіх абавязкаў быў асуджаны і адбываў пакаранне, беларускія рэдакцыі дапамагаюць. Але сапраўды працаўладкавацца ўсё складаней у беларускім медыя-сектары, гэта праўда.

    БАЖ правёў даследванне пра галоўныя патрэбы калег, якія выйшлі з турмаў

    Беларуская асацыяцыя журналістаў не толькі займаецца маніторынгам пераследу журналістаў і абараняе іх правы, але працуе і на падвышэнне кваліфікацыі калег, ладзячы трэнінгі і вебінары ў замежжы, у тым ліку для мэтавай групы былых журналістаў-палітвязняў.

    Цалкам гутарка:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.