Конкурс на журфак БДУ сёлета трохі перавысіў 1 чалавека на месца
У пятніцу, 17 ліпеня, скончыўся прыём дакументаў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Абітурыенты журфака БДУ слухаюць міністра інфармацыі Дзмітрыя Жука перад уступным іспытам па дысцыпліне «Творчасць». Фота: Telegram-канал журфака БДУ
План прыёму на журфак у 2026 годзе на дзённую бюджэтную форму навучання складае 132 студэнты: па спецыяльнасці «Журналістыка» — 90, па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» — 42.
На спецыяльнасць «Журналістыка» на 90 бюджэтных месцаў падалі 102 заяўкі, у тым ліку 10 «мэтавікоў». На спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» на 42 месцы падалі 46 заявак.
Такім чынам конкурс на абедзьве спецыяльнасці склаўся каля 1,1 чалавека на месца.
Калі параўноўваць з мінулым годам, то сітуацыя трохі пагоршылася. У 2025 конкурс на журфак складаў каля 1,2 чалавека на месца.
Нагадаем, платнага аддзялення на факультэце няма ўжо з 2023 года.
Журфак БДУ ладзіць «шок-экскурсіі» для будучых ваенкараў і вучыць «традыцыйным каштоўнасцям»
@bajmedia