• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Instagram-акаўнт незалежнага фотаагенцтва LookByMedia

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 24 ліпеня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Беларуская фотаагенцыя LookByMedia запусціла свой сайт

    Скрыншот сайта Look­By­Media

    У яго ўключылі акаўнт «look­by­media (Look­By­Media — незалежнае беларускае фотаагенцтва)» у Insta­gram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/lookbymedia). Рашэнне прызнаць кантэнт гэтага інтэрнэт-рэсурса «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 22 ліпеня 2026 года суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

    Look­By­Media — гэта незалежнае беларускае фотаагентства, заснаванае ў маі 2025 года ў эміграцыі былой камандай фотаслужбы партала TUT.BY з ініцыятывы вядомага беларускага фатографа Сяргея Балая.

    Праект быў заснаваны як адказ на глыбокі крызіс у візуальнай журналістыцы, які пачаўся пасля масавых палітычных рэпрэсій 2020–2021 гадоў і ліквідацыі незалежнай прэсы ў Беларусі. Пад пагрозай крымінальнага пераследу большасць незалежных фотакарэспандэнтаў была вымушана пакінуць краіну або здымаць не для друку, што прывяло да вострага дэфіцыту фотаздымкаў сапраўднай беларускай рэальнасці. Галоўнай мэтай агенцтва стала вырашэнне гэтай праблемы праз забеспячэнне незалежных медыя актуальнымі і гістарычнымі фотаматэрыяламі, а таксама праз архівацыю ўжо наяўных візуальных сведчанняў.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама дадалі Insta­gram-акаўнт ales_minau (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/ales_minau). Ён належыць былому палітвязню, настаўніку, літаратару і журналісту Алесю Мінаву, асуджанаму да трох гадоў «хіміі». У снежні 2021 года яму ўдалося выехаць ва Украіну, дзе пасля пачатку вайны ён працаваў як журналіст.

    Рашэнне прызнаць яго старонку «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 22 ліпеня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Гомельскага раёна ад 15 ліпеня 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны і кантэнт YouTube-канала «Беларуская гадзiна» (ідэнтыфікатар https://youtube.com/@gadzina.online), які транслюе навіны Беларусі ў відэафармаце. Яго таксама ўнеслі ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.