• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўская абласная пракуратура пахвалілася, што за паўгода ў рэгіёне выявілі 234 «дэструктыўныя інфармацыйныя каналы»

    Гэта вынік маніторынгу інтэрнэта, якім займаліся ўсе рэгіянальныя органы пракуратуры вобласці. Потым яны падавалі заявы ў раённыя і гарадскія суды, якія прызнавалі гэтыя інтэрнэт-рэсурсы  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Пракуратура Магілёўскай вобласц

    Пракуратура Магілёўскай вобласці. Фота: mogilevnews.by

    Супрацоўнікі ведамства вывучалі змест розных сацыяльных сеткак і мэсэнджараў, шукаючы кантэнт, «накіраваны на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў краіне, а таксама папулярызацыю пратэстнай актыўнасці», паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

    Пры гэтым падкрэсліваецца, што асаблівую ўвагу работнікі пракуратуры надавалі «выяўленню інфармацыйных крыніц, якія садзейнічалі рэабілітацыі нацызму, распаўсюду нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Але насамрэч такіх інфармацыйных рэсурсаў было выяўлена адносна няшмат.

    Пераважная большасць — гэта старонкі ў сацсетках і мэсэнджарах,  каналы ў Tik­Tok i YouTube, якія належаць незалежным журналістам ці блогерам, ці маюць дачыненне да незалежных СМІ. Або тыя рэсурсы, дзе пракуроры заўважылі бел-чырвона-белую сімволіку або іншыя праявы «апазіцыйных» настрояў.

    Да прыкладу, толькі ў  чэрвені 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» былі прызнаны старонкі ў Face­book медыямэнэджара і журнаналіста Паўла Марыніча,  блогера Антона Матолькі,  журналістак Настассі Роўды, Ганны Любаковай  і  Кацярыны Ерусалімскай, акаўнт «Белсат по-русски»

    Дарэчы, паводле даследавання  на сайце тэлеканала «Белсат», безумоўным лідарам па прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкім» за першыя 5 месяцаў 2026  быў суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведна, менавіта тамтэйшая раённая пракуратура найбольш пашчыравала ў вышуку «экстрэмісцкіх праяваў» у інтэрнэце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.