• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай»

    Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці ў першай палове 2026 года накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Пракуратура Брэсцкай вобласці змагаецца «з экстрэмізмам»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль

    Як справаздачыцца служба інфармацыі надзорнага ведамства, пракурорамі Брэстчыны, у прыватнасці, былі накіраваныя заявы аб прызнанні «экстрэмісцкімі» наступных інфармацыйных крыніц:

    • 34 старонкі ў Insta­gram,
    • 24 акаўнты Tik­Tok,
    • 23 акаўнты ў Threads,
    • 8 інтэрнэт-сайтаў,
    • 7 акаўнтаў у Face­book,
    • 6 акаўнтаў у «ВКонтакте»,
    • 6 каналаў на YouTube,
    • 5 Telegram-акаўнтаў і/ці каналаў,
    • 3 акаўнты ў X (Twit­ter),
    • 3 каналы платформы «Дзен»,
    • 2 мабільныя аплікацыі.

    Паводле заяў пракурораў, «экстрэмісцкай» прызнаныя акаўнты «kyky_org» у Threads, «bul­bamovie» у Insta­gram, супольнасці «Пояс Белавежы», «Па першае, я з Пінска», «Не Лунінец, а Лунінец» у Tik­Tok.

    Таксама быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў «Зялёны тэлефон» (grеenphone.help) і 100dаys.pl.

    На сёння пракурорамі Брэстчыны накіраваныя хадайніцтвы ў Брэсцкую абласную экспертную камісію для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі 10 іншых інфармацыйных крыніц на наяўнасць прыкмет «экстрэмізму». Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашанае пытанне аб накіраванні ў суд адпаведных заяваў.

    Распаўсюд матэрыялаў, прызнаных беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі», у ліку праз спасылкі, рэпосты, лайкі, цягне за сабой адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП РБ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.