• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    АПК уганараваў медалём тэлевядоўцу Кацярыну Ваданосаву

    Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць «шэраг выбітных асоб». Адпаведныя пастановы 31 ліпеня 2026 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

    АПК уганараваў медалём тэлевядоўцу Кацярыну Ваданосаву

    Фота: АПК

    Сярод уганараваных — тэлевядоўца, аўтарка медыяпраектаў Кацярына Ваданосава, якая атрымае медаль «За плённую працу на карысць Беларусі». Таксама ў спісе праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

    Усяго ўзнагародзяць 9 чалавек.

    Медаль Францыска Скарыны атрымаюць:

    • Галіна Казіміроўская – беларуская харавая дырыжорка, кампазітарка, музычны педагог і музыказнаўца;
    • Юрый Астапчук (Jerzy Ostapczuk) – дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, педагог, арганізатар культурніцкіх праектаў;
    • Багуслава Карчэўская (Bogusława Kar­czews­ka) – беларуская дзяячка ў Польшчы, спявачка, педагог і арганізатарка культурніцкіх праектаў.

    Медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» узнагароджваецца:

    • Валянцін Стэфановіч – вядомы праваабаронца, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

    Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» уганараваныя:

    • Ірына Быкава (пасмяротна) – беларуская культурная дзяячка, журналістка, захавальніца літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
    • Кацярына Каланчук-Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыка і культурніцкая дзяячка;
    • Дайнюс Жалімас (Dainius Žal­i­mas) – літоўскі юрыст, доктар права, прафесар міжнароднага і канстытуцыйнага права, дзяржаўны дзеяч;
    • Сяргей Собалеў (Сергій Соболєв) – украінскі палітычны дзеяч, юрыст, гісторык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.

    Яшчэ адзін выбітны чалавек атрымае ўзнагароду непублічна. Ён ушанаваны Крыжам Свабоды — за асабісты грамадзянскі ўчынак, які стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду, а таксама шматгадовае змаганне за дэмакратыю ў Беларусі.

    Кацярына Ваданосава: «Мне трэба заўсёды гарэць»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.