• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У памяць пра Еву Вежнавец прапануюць заснаваць літаратурную прэмію

    9 жніўня ў Варшаве ў бары Kar­ma пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці пісьменніцы і журналісткі Святланы Курс, вядомай пад псеўданімам Ева Вежнавец. Падчас яго будуць збіраць сродкі на заснаванне прэміі імя выбітнай беларускі.

    У памяць пра Еву Вежнавец прапануюць заснаваць літаратурную прэмію

    Святлана Курс. Фота: Радыё Свабода

    Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі, паведамляе «Медиазона. Беларусь».

    Ідэю заснавання прэміі імя Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

    «Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесце. Няхай на старасьць у вас будзе запас добрых адчуваньняў і сьвятло вашага аптымізму». Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе слоў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру», — тлумачаць арганізатары.

    Падчас маркета беларускіх выдаўцоў можна будзе зрабіць ахвяраванне на падтрымку сям’і і прэміі.

    Сярод удзельнікаў імпрэзы — выдавецтвы «Янушкевіч», «Мяне Няма», «Полацкія лабірынты», Kamu­nikat ды іншыя. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Пфляўмбаўм» і Guten­berg Pub­lish­er. Запланавана чытка новай кнігі Максіма Жбанкова самім аўтарам. 

    Кніжны маркет адбудзецца 9 жніўня 2026 года па адрасе: Kar­ma Crew, Al. 3 Maja 15, 00–381, Warsza­wa.

    • 15.30–20.00 — маркет.
    • 19:00 — ШокінгКульт live! Максім Жбанкоў з аўтарскай чыткай новай кніжкі пад акустычны псіхадэл.

    «Яна назаўжды ў літаратуры і нашым жыцці». Беларусы ўзгадваюць Святлану Курс

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.