• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Euronews асудзіў рашэнне Беларусі прызнаць сайт тэлеканала «экстрэмісцкім»

    Euronews асудзіў «незразумелае» і аднабаковае рашэнне Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што ўключэнне ў «экстрэмісцкі» спіс падвяргае яго гледачоў унутры краіны рызыцы прававога пераследу за «захоўванне або распаўсюджванне» агульнаеўрапейскага кантэнту канала.

    Рэдакцыйны дырэктар Euronews Клаўс Штрунц асудзіў рашэнне беларускіх улад.

    «Дзяржава, якая называе Euronews «экстрэмісцкай» і блакуе доступ да незалежнай, непрадузятай журналістыкі, дэманструе ўласны страх перад свабоднай журналістыкай.

    Нас не паінфармавалі пра гэтае рашэнне, і мы чакаем абгрунтавання з боку ўладаў. Наша пазіцыя застаецца нязменнай: мы падтрымліваем нашых гледачоў у Беларусі і будзем працягваць прадастаўляць аб’ектыўную, незалежную журналістыку, кіруючыся нашымі асноўнымі рэдакцыйнымі каштоўнасцямі», — падкрэсліў спадар Штрунц.

    Сайт Euronews аднайменнага міжнароднага навінавага тэлеканала ўключылі  ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Міністэрства інфармацыі ў адпаведнасці з рашэннем суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 4 жніўня 2026 года. Цяпер доступ да сайта тэлеканала на тэрыторыі краіны будзе абмежаваны.

    Нагадаем, у красавіку 2021 года Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю у Беларусі Euronews. Дамова з ім не працягнутая з‑за «выяўленага парушэння заканадаўства аб рэкламе». У адпаведнасці з ім, у эфіры ўся рэклама павінна ісці на рускай ці беларускай мовах, але на Euronews яна ішла без перакладу, на англійскай. Аднак Беларуская асацыяцыя журналістаў упэўненая, што прыпыненне вяшчання еўрапейскага  тэлеканала было звязана са спробамі абмежаваць доступ да крыніц інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.