• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт фотаагенцтва LookByMedia і Instagram-акаўнт медыякансультанта Дзяніса Васількова

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 27 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Дзяніс Васількоў

    Фота: сацсеткі медыякансультанта Дзяніса Васількова

    У пералік забароненых да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі інтэрнэт-рэсурсаў у ліку іншых беларускія ўлады ўнеслі сайт незалежнага фотаагенцтва Look­By­Media (ідэнтыфікатар https://www.lookby.media). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт сайта прызнаў 20 жніўня 2026 года суд Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

    Сайт фотаагенцтва стварыў у 2025 годзе беларускі фатограф Сяргей Балай з мэтай захаваць візуальную памяць Беларусі і вырашыць праблему вострага дэфіцыту якаснага і актуальнага беларускага фотакантэнту для незалежных медыя, блогераў і даследчыкаў.

    Месяц таму ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» быў унесены Insta­gram-акаўнт «look­by­media (Look­By­Media — незалежнае беларускае фотаагенцтва)».

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі таксама Insta­gram-акаўнт з назвай vasilkov (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/@vasilkov). Гэта інтэрнэт-рэсурс медыякансультанта Дзяніса Васількова. Змест старонкі прызнаў «экстрэмісцкім» суд Ленінскага раёна Магілёва рашэннем ад 25 жніўня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.