• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі

    Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». Экспазіцыя раскажа пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе. 

    Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час.

    Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vil­ni­aus g.), 20. Ці праз e‑mail hello@vilnia.com або праз тых людзей, якіх ведаеце асабіста.

    Віленскі код: як жыла і за што змагалася беларуская прэса міжваеннага часу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.