• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ прыняў Гендарную палітыку арганізацыі

    Мэта палітыкі — забяспечыць роўныя магчымасці для ўсіх сябраў, супрацоўніц і супрацоўнікаў арганізацыі незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці, узросту, сямейнага становішча ці іншых асабістых характарыстык.

    БАЖ прыняў Гендарную палітыку арганізацыі

    БАЖ прызнае гендарную роўнасць як адну з фундаментальных умоваў свабоднай і прафесійнай журналістыкі. Арганізацыя прытрымліваецца прынцыпаў роўнасці, недыскрымінацыі і павагі чалавечай годнасці.

    У гендарную палітыку арганізацыі ўвайшлі прынцыпы адказнасці, абароны ад любых форм дыскрымінацыі, планаванне мерапрыемстваў і актыўнасцяў з улікаў гендарнага падыходу, забеспячэнне роўных магчымасцяў удзелу ў БАЖ і кіраванні, перадухіленне гвалту і харассмента, стварэнне бяспечнага працоўнага асяроддзя, механізмы рэагавання на недапушчальныя паводзіны, стандарты пры распаўсюджванні кантэнту інфармацыйнымі рэсурсамі БАЖ і многае іншае.

    Гендарная палітыка БАЖ распаўсюджваецца на супрацоўнікаў і супрацоўніц арганізацыі, яе валанцёраў і валанцёрак, стажораў і стажорак, а таксама сябраў органаў кіравання арганізацыі (Праўленне і Рада).

    БАЖ забяспечвае ўключэнне пытанняў гендарнай роўнасці ў працэсы стратэгічнага і бягучага планавання, унутранага рэгулявання, ацэнкі дзейнасці і арганізацыйнага развіцця. Рэалізацыя гендарнай палітыкі суправаджаецца адпаведнымі арганізацыйнымі мерамі, уключаючы:

    • улік пытанняў гендарнай роўнасці ў праграмнай і праектнай дзейнасці, а таксама ў сістэме кіравання;
    • інфармаванне асоб, на якіх распаўсюджваецца дзеянне Палітыкі, пра яе змест, прынцыпы і механізмы рэалізацыі;
    • механізмы папярэджання і рэагавання на выпадкі гендарна-бумоўленага гвалту і харассменту;
    • захаванне гендарнага падыходу ў працэсе кіравання арганізацыі, уключаючы маніторынг і ацэнку дасягнутага прагрэсу.

    Для каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі гендарнай палітыкі Праўленне БАЖ прызначае Гендарную ўпаўнаважаную. 

    Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае важную ролю профільных гендарных арганізацыі, экспертак і экспертаў у падрыхтоўкі палітыкі і дзякуе калегам за экспертызу.

    Цалкам азнаёміцца з тэкстам Гендарнай палітыкі БАЖ можна па спасылцы.

    Дакумент будзе апублікаваны ў раздзеле з дакументамі БАЖ, а таксама ўнізе кожнай старонкі сайта БАЖ, як і іншыя палітыкі арганізацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.