• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі

    31 кастрычніка памёр Станіслаў Галкоўскі — былы намеснік галоўнага рэдактара «Гомельскіх ведамасцяў» і вядоўца дзяржаўнага тэлебачання. Пра яго смерць паведамілі родныя і блізкія на ягонай старонцы ў Face­book. Прычына смерці ў паведамленні не называецца. У апошнія месяцы прапагандыст публікаваў у сацсетках дэпрэсіўныя паведамленні, у якіх скардзіўся на тое, «што яго ўсё дастала».

    Станіслаў Галкоўскі

    Станіслаў Галкоўскі. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    Галкоўскі шмат гадоў працаваў у дзяржаўных медыя, пісаў для “Советской Белоруссии”, а з канца 2021 года займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара “Гомельскіх ведамасцяў”. На тэлеканале “Беларусь 4. Гомель” вёў праграму “Мнения”.

    Пасля 2020 года ён актыўна падтрымліваў афіцыйны парадак дня: крытыкаваў палітычных эмігрантаў, настальгаваў па СССР і змяншаў значэнне сталінскіх рэпрэсій. У адным з матэрыялаў называў рэпрэсіі трыццатых гадоў у Гомелі “кропляй у моры” ў параўнанні з нацысцкімі злачынствамі.

    Аднак напрыканцы 2022 года ягоная кар’ера ў гомельскіх дзяржаўных медыя перарвалася. Паводле тагачасных паведамленняў, Галкоўскі трапіў пад звальненні на абласным тэлебачанні. З “Гомельскіх ведамасцяў”, як раней высветліў “Штодзень”, сышоў па ўласным жаданні. Пасаду намесніка галоўнага рэдактара заняў былы кіраўнік аддзела грамадскіх сувязяў абласной міліцыі, падпалкоўнік Віталь Прыстромаў.

    У верасні 2026 года “Штодзень” пісаў, што Галкоўскі стаў аўтарам “Белорусской лесной газеты” — галіновага выдання сістэмы Мінлясгаса. Замест палітычных калонак ён публікаваў матэрыялы пра лес і жывёл, у тым ліку пра сяброўства дзікага аленя з хатнім канём пад Жлобінам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.