• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад імя Андрэя Бандарэнкі па рэдакцыях СМІ рассылаецца прапанова ўзяць расійскі грант памерам $100 тысяч

    У шэраг незалежных беларускіх СМІ, у прыватнасці — у «Нашу Ніву» і «Народную Волю» прыйшоў ліст незвычайнага зместу нібыта ад Андрэя Бандарэнкі — кіраўніка арганізацыі «Платформа», якая ставіць мэтай абарону правоў зняволеных. 

    «Мы прадстаўляем зарэгістраваны ў Расійскай Федэрацыі Міжнародны фонд «Адкрытая Беларуссія», — значылася ў паведамленні. — У рамках рашэння мэтаў і задач нашага Фонду мы прапануем рэдакцыі «Нашай Нівы» ўдзел у спецыяльнай праграме па падтрымцы незалежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

    Праграма прадугледжвае некалькі напрамкаў і варыянтаў супрацоўніцтва, а таксама дапускае выдзяленне інвестыцыйнага гранта на правядзенне ўзгодненай інфармацыйнай палітыкі ў памеры да 7 000 000 расейскіх рублёў (амаль $101 тысяча — Рэд.) на перыяд ад 6 да 12 месяцаў.», — гаварылася ў лісце. 

    Былі пазначаныя і кантакты «прадстаўніка фонду» — Андрэя Бандарэнкі. Праўда, як кажа сам Андрэй, ніякіх лістоў ён не дасылаў, і ніякага фонда не прадстаўляе. 

    «Я не маю да гэтага дачынення! Ніхто са мной ніякіх перамоваў не вёў, гэта няўдалы фэйк. Да таго ж, «Белоруссія» і Бандарэнка — рэчы негарманічныя», — адказаў ён. 

    Каму гэта можа быць выгадна? 

    «Я магу здагадвацца. Скажам так, валодаю інфармацыяй, якая ўказвае на чалавека, які займаецца гэтай лухтой. Але пакуль без доказаў не буду агучваць», — заявіў Бандарэнка. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці